222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Дарагія жанчыны Валожыншчыны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём маці. Гэта свята – даніна глыбокай павагі і любві да маці, знак прызнання велізарнай ролі жанчыны ў выхаванні маладога пакалення, пацвярджэнне таго, што сям’я, мацярынства з’яўляюцца прыярытэтнымі ў нашым грамадстве.
Паважаныя жанчыны-маці! Прыміце шчырыя словы падзякі і нізкі паклон за плённую і самаадданую працу, невычарпальную энергію, аптымізм, дабрыню і бясконцую мацярынскую любоў.
Няхай здзяйсняюцца запаветныя мары, вашы дамы будуць утульнымі, поўнымі згоды і супакою, няхай вашы дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат і душэўнае цяпло. Жадаем вам моцнага здароўя і даўгалецця, разумення і цярплівасці, шчасця, кахання і маладосці!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
14 октября 2016 года состоится торжественное мероприятие, посвящённое Дню матери, "Мы ўсім вам абавязаны, матулі". Начало в 16.00.
Место проведения - Районный центр культуры.
Дзень 10 кастрычніка ў Валожынскім раённым аддзеле пачаўся са службовай нарады з начальнікамі падраздзяленняў пры начальніку аддзела, на якім былі разгледжаны найбольш важныя пытанні, якія тычацца як арганізацыі баявой працы, так і прафілактычнай працы сярод насельніцтва. У гэты ж дзень быў праведзены страявы агляд зімовай формы адзення ўсяго асабістага складу, вольнага ад нясення службы. Пасля гэтага адбылася сустрэча са следчым Валожынскага следчага камітэта, які давёў усім прысутным інфармацыю аб адказнасці за здзейсненыя правапарушэнні. Сустрэўся з работнікамі аддзела і прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі, які засяродзіў увагу на бяспецы на дарогах. А першы сакратар раённага камітэта грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» распавяла аб дзейнасці арганізацыі, планах на бліжэйшую будучыню і адказала на пытанні, якія цікавілі ратавальнікаў. Завяршылася ўсё заняткамі па службовай і баявой падрыхтоўцы.


У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» прайшло пасяджэнне савета клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя». У гэты дзень члены савета даведаліся больш падрабязна аб працы, якая іх чакае, ад кіраўніка клуба і інспектара групы прапаганды і навучання Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Безумоўна, усе мерапрыемствы і акцыі з удзелам актывістаў клуба праводзяцца вельмі цікава і займальна, але заўсёды хочацца чаго-небудзь новага. Менавіта таму, юныя ратавальнікі сабраліся, каб даць ацэнку праведзеным мерапрыемствам і абмеркаваць далейшыя планы. Наша моладзь заўсёды вельмі актыўная і крэатыўная. Дзеці з задавальненнем прымаюць удзел не толькі ў правядзенні мерапрыемстваў, але і ўносяць свае прапановы ў планы правядзення. Іх ідэі заўсёды падтрымліваюцца кіраўнікамі. Так было і на гэты раз.


Жыццё – самае каштоўнае, што ёсць чалавека. І, каб яно было бяспечным, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць прафілактычную працу ў жылым сектары. Асаблівую ўвагу надаюць домаўладанням, дзе пражываюць дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Кожны год на пажарах гінуць дзеці, атрымліваюць траўмы і калецтвы рознай ступені цяжкасці. Невыкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі бацькамі, п'янства і курэнне, нядбайнасць і халатнасць - вось асноўныя фактары, якія нязменна прыводзяць да бяды.
Падчас праверак домаўладанняў, ратавальнікі тлумачылі бацькам патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. У чарговы раз нагадалі аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі і аб адміністрацыйнай адказнасці за іх парушэнне, пра тое, што любая нядбайнасць з непатушанай цыгарэтай можа прывесці да пажару. Кожнаму домаўладальніку была ўручана
наглядна-выяўленчая прадукцыя.
12 кастрычніка ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшоў заключны этап акцыі «Моладзь за бяспеку!». У прасторнай зале сабралася больш за 200 актыўных і мэтанакіраванасць рабят, якія з нецярпеннем чакалі пачатку мерапрыемства. А пачалі яго актывісты клуба юных выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», якія распавялі пра Беларускую моладзевую грамадскую арганізацыю выратавальнікаў-пажарных, аб тым, чым займаліся юныя ратавальнікі на працягу ўсяго навучальнага года, а таксама ў час летніх канікул. Гледачам былі прадстаўлены фатаграфіі з мерапрыемстваў і акцый, у якіх прынялі ўдзел актывісты арганізацыі, а таксама відэафільм «Молодёжное движение». У гэты дзень арганізацыя папоўніліся новымі актыўнымі і крэатыўнымі рабятамі, якім ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пасведчанні члена Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама падзякі. Працягнулася дадзенае мерапрыемства вельмі цікавай гульнявой праграмай, з якой завітала на свята спецыяльны карэспандэнт часопіса «Юный спасатель» Таццяна Яшчанка. Яна настолькі захапіла дзяцей, што яны не маглі ўседзець на месцы. Кожны хацеў выйсці на сцэну, прыняць удзел у конкурсах і атрымаць выдатны падарунак. Усё мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі ад актывістаў клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», а таксама артыстаў раённага цэнтра культуры.
В последние дни в большей части районов республики установилась прохладная дождливая погода. Влажная почва и благоприятный температурный режим отлично подходят для создания новых лесов. С 8 по 31 октября 2016 года Министерство лесного хозяйства приглашает всех неравнодушных принять участие в добровольной акции «Аднавім лясы разам!» и выйти на посадку новых деревьев на территориях, поврежденных буреломом.
12 октября Государственное лесохозяйственное учреждение «Воложинский лесхоз» совместно с общественными объединениями и политическими партиями Воложинского района (ОО «БРСМ», РОО «Белая Русь», КПБ, Воложинское районное объединение организаций профсоюзов), и отделом идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Воложинского райисполкома присоединилось к добровольной акции «Аднавім лясы разам!». Посадка деревьев была организована на территории Воложинского лесничества.
Несколько резидентов парка уже начали строительство объектов
Строители выходят на финишную прямую по строительству инфраструктурных объектов в Китайско-белорусском индустриальном парке "Великий камень". Они практически в 100-процентной степени готовности.
Несколько резидентов парка уже начали строительство объектов. "Чайна Мерчантс Групп" возводит складские помещения, выставочный павильон и бизнес-центр. Кроме того, строительные работы начало ООО "Чэнду Синьджу Шелковый Путь Развитие", которое будет производить суперконденсаторы.
Сельскохозяйственная ярмарка пройдёт в воскресенье, 16 октября, на рынке г.Воложина. На ней можно будет приобрести урожай, выращенный сельхозорганизациями района, крестьянскими (фермерскими) хозяйствами и частными предприятиями, а также мясную продукцию. Чтобы торговля шла веселее, участники художественной самодеятельности сельских Домов культуры совместно с работниками ГУК "Воложинский районный центр культуры" порадуют покупателей своими музыкальными номерами.

З 17 кастрычніка па 11 лістапада ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. З пачатку бягучага года ў Валожынскім раёне адбылося 29 пажараў, на якіх загінулі 4 чалавекі. Мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. У ходзе акцыі работнікі МНС сумесна з РАУС, інспекцыяй энерганагляду, работнікамі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання і іншымі службамі наведаюць шматдзетныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, ветэранаў вайны. Патурбуюць ратавальнікі і грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў. У ходзе акцыі, людзей праінфармуюць аб неабходных мерах асабістай бяспекі, растлумачаць грамадзянам наступствы злоўжывання спіртнымі напоямі. Акрамя таго, ратавальнікі выступяць з прафілактычнымі гутаркамі на прадпрыемствах і сельскіх сходах грамадзян.
У працы па папярэджанні пажараў задзейнічаныя шматлікія службы раёна. Але толькі асабістая свядомасць людзей, асцярожнае абыходжанне з агнём у побыце, недапушчэнне курэння ў доме і адмова ад злоўжывання спіртным, здольныя мінімізаваць колькасць пажараў і зберагчы ад гібелі ў агні. Тэлефон службы выратавання - 101, 112.