Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У «рунеўцаў» чарговая радасць!

19.11.2020

Пабачыў свет яшчэ адзін зборнік удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» Валожынскага раённага цэнтра культуры – «Ад каранеў да кроны» (выдавецтва «Чатыры чвэрці»).

Ен складаецца з трох раздзелаў: «Карані», «Крона», «Галіны і лісце кроны». У першым раздзеле сабраны вершы пачынальнікаў гэтай творчай суполкі, якіх, нажаль, няма ўжо з намі, але іх творчасць, як тыя карані, жывіць усё новыя галіны і лісточкі літаратурнага дрэва Валожыншчыны. Другі раздзел уключае творы вядомага беларускага паэта Віктара Шніпа, які ў маладосці кіраваў гэтым аб’яднаннем, і ўдзельнікаў «Руні», якія ўжо з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Трэці раздзел сцвярджае, што творчая спадчына на Валожыншчыне не толькі шануецца, але і прымнажаецца, прадаўжаецца.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Набыць кнігу можна ў народным літаратурна-мастацкім аб’яднанні «Рунь» Валожынскага раённага цэнтра культуры па адрасе: г.Валожын, пл.Свабоды,3. Тэлефоны для даведак: 55834, 54230.

Задайте вопрос