Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Cвяточнае гулянне «Масленіца гуляла – вясну сустракала»

11.03.2021

5 сакавіка 2021 года  на плошчы горада Валожына, напярэдадні масленічнага тыдня,  адбылося святочнае гулянне Масленіца гуляла – вясну сустракала”. Зранку гучала народная вясёлая музыка, радыёгазета з запрашэннем на свята, была арганізавана выстава работ майстроў і ўдзельнікаў гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву сельскіх клубных устаноў культуры. 

На імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы разгарнулася дзея вітання Масленіцы, своеасаблівага сімвалу вясны, штогодняя вясёлае свята з блінамі, гарбатаю ды карагодамі, гульнямі, забавамі і песнямі.

Над сцэнай сваволіў  вецер, але гэта акалічнасць не адбівала імпэту ў выканаўцаў – мастацкіх калектываў Сакаўшчынскага, Багданаўскага,  Дубінскога і Падбярэзскага сельскіх цэнтраў культуры,  Вішнеўскага і Дорскага  сельскіх дамоў культуры, Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра,   Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і артыстаў дзіцячых школ мастацваў раёна. Амаль чатыры гадзіны самадзейныя артысты стваралі добры настрой  жыхарам  і  гасцям  горада і раёна.