Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Рунь» на пяршайшчыне

04.05.2021

Члены народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” (кіраўнік Наталля Жылевіч)  ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” Марыя Шакун, Наталля Жызнеўская, Галіна Філяноўская, Наталля Сельвясюк, Галіна Гражынская і, прынялі ўдзел у семінары-практыкуме “Літаратурная спадчына, як сродак патрыятычнага выхавання моладзі”, які праводзіўся ў ДУА “Пяршайскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа”, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Я.З.Калясінскай.

Падчас мерапрыемства, з натхненнем і глыбокім веданнем матэрыялу, школьнікі распавядалі пра   жыццёвы і творчы шлях славутых землякоў.  У выкананні дзяцей гучалі вершы Канстанцыі Буйло, Ганны Рубацкай, Пятра Біталя, Валянціны Гіруць-Русакевіч і іншых творцаў, чые імёны цесна звязаны з валожынскай зямлёй. Амаль з прафесійным майстэрствам дзеці выконвалі народныя песні і дэманстравалі тэатрэалізаваную замалёўку “Пінская шляхта”, па п’есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

З вялікай асалодай і зацікаўленасцю дзеці слухалі творцаў, якія распавядалі пра сябе, чыталі свае вершы аб прыродзе, каханні і вясне. Але больш за ўсё ў гэты дзень гучала твораў пра родную Беларусь,  пра маленькую радзіму, пра непаўторнае хараство і мелагучнасць беларускай мовы. 

Задайте вопрос