Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сустрэча з кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь»

03.06.2021

2 чэрвеня 2021 года два атрады выхаванцаў аздараўленчага лагера «Планета дзяцінства», што працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Валожына”, наведалі ГУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, дзе адбылася сустрэча з кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”  Наталляй Жылевіч. Кіраўнік аб’яднання распавядала дзецям пра творчую спадчыну Валожыншчыны, пазнаёміла з творчасцю паэтаў- сучаснікаў і іх кнігамі для дзяцей. Навучэнцы пачатковых класаў удзельнічалі ў гульні “Размаўляем па-беларуску”  і  паказалі сябе як добрыя знаўцы беларускай мовы, за што атрымалі маленькія салодкія сюрпрызы.

Задайте вопрос