У Ракаўскім цэнтры народнай творчасці мастацкім кіраўніком гуртка “Вянок” Пятроўскай Лізаветай Станіславаўнай быў праведзены абрад “Дзяды”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй абрада, была прыгатавана абрадавая вячэра, адпаведная атрыбутыка. Удзельнікі калектыва прынеслі даўнія фотаздымкі сваіх родзічаў, сваякоў, дзядоў. Кожны з іх распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця сваіх продкаў.



