Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзень Маці

28.10.2016

У сярэдзіне восені – 14 кастрычніка –  Беларусь адзначае Дзень Маці. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвекавую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Аднак, на дзяржаўным узроўні ў многіх краінах свята адзначаецца ў розныя часы года. У нашай краіне Дзень Маці пачалі святкаваць з 1996 г., неабходна адзначыць, што Рэспубліка Беларусь – гэта адзіная краіна, дзе святкаванне Дня Маці прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У гонар гэтага цудоўнага свята на базе ДУК «Валожынскі РЦК» прайшоў святочны  канцэрт «Мы ўсім вам абавязаны, матулі». Шмат цёплых слоў было сказана вядучымі Ганнай Канановіч і Сяргеем Садоўскім. З самым добрым і “цёплым” святам, жанчын-маці Валожыншчыны павіншаваў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Пётр Іосіфавіч Бібік. Таксама з віншавальнымі словамі звярталіся: намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын – Тамара Уладзіміраўна Яныш і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры – Наталля Паўлаўна Лоўчая.

У гонар свята, музычныя падарункі гледачам даравалі: народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”, узорная студыя  эстраднай песні  “Праменьчыкі”, удзельніцы вакальнай студыі “Талентс”, мужчынскі квартэт, салісты горада і раёна.

Задайте вопрос