22 верасня 2016 годаў выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”, падчас выставы “Калі палотны расцвітаюць”,адбылася сустрэча з яе аўтарам, таленавітым майстрам, ветэранам педагагічнай дзейнасці - Марыяй Іосіфаўнай Пратасевіч-Русовіч. Марыя Іосіфаўна, распавядаючы гісторыі свайго жыцця аб сям'і, кар'еры і захапленні творчасцю, уразіла ўсіх сваёй дабрынёй і пазітывам.
Пасля гутаркі з майстрам, працягнуўся агляд яе прыгожых карцін пейзажаў і нацюрмортаў, выкананых у яркіх фарбах, а таксама карцін з аплікацыямі саломкай, якія вызвалі вялікі інтарэс сярод наведвальнікаў выставы.
Наведаць выставу “Калі палотны расцвітаюць” можна па адрасу: г. Валожын, вул. Партызанская, д. 26, з 10.00 – да 13.00 і з 14.00 – да 16.00.



