16.11.2016г.у 13.00 у Суднікаўскім клубе прайшло мерапрыемства “Рукам і воку захапленне” з удзелам майстра вышыўкі Аленай Антонаўнай Іваноўскай, жыхаркай вёскі Суднікі, якая пазнаёміла прысутных са сваімі работамі. Хоць вышыўкай Алена Антонаўна пачала займацца нядаўна, але на яе ліку некалькі ікон і пейзаж.



