Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Традыцыйнае раённае свята фальклору “З крыніц жыватворных”

24.11.2016

Традыцыйнае раённае свята фальклору “З крыніц жыватворных” адбылося 19 лістапада на базе раённага цэнтра культуры. У 10, юбілейны раз, сабраліся аматары народнай творчасці, каб дакрануцца да роднай спадчыны.Тэмай свята стала беларускае вяселле. Акунуцца ў  мінулае і адчуць атмасферу гэтай сямейнай урачыстасці дапамаглі ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Многія гледачы пры гэтым ўспаміналі сваю маладосць, да слёз кранала ўбачанае. Пастаноўку вясельнага абрада здзейсніла Лізавета Станіславаўна Пятроўская, кіраўнік гэтага калектыву.

Тэму вяселля ў песнях , музыцы прадоўжылі калектывы і асобныя выканаўцы клубных устаноў раёна. Завяршылася мерапрыемства выступленнем Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці пад кіраўніцтвам свайго нязменнага кіраўніка Лізаветы Станіславаўны Пятроўскай.

Задайте вопрос