Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

9 мая Валожын, разам з ўсёй краінай, святкаваў  Дзень Перамогі, аддаючы даніну павагі ўсім тым, чыё жыццё было апалена той страшнай, далёкай вайной…

11.05.2022

А з чаго пачынаецца памяць пра вайну, пра гераізм, пра Перамогу?

Напэўна, ніхто не зможа адказаць дакладна. Для аднаго памяць пачынаецца з расповедаў на уроках гісторыі, для другога са старых фотаздымкаў, для кагосці з цікавых кінафільмаў і кніг…

А для тых хто наведаў інтэрактыўную пляцоўку “Літаратурны прывал”, падрыхтаваную ўдзельнікамі  народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага цэнтра культуры, памяць пра вайну  пачынаецца з вершаў…

У гэты святочны дзень яны гучалі з вуснаў масцітых творцаў і пачынаючых паэтаў. Свае вершы чыталі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, паэты-аматары Надзея Агіевіч,  Наталля Сельвесюк, Аляксей Герман і Ігар Шарко, а таксама пераможцы раённага конкурсу “Маладыя галасы” Максім Адамейка і Мікіта Стасяловіч. Эстафету падхапілі ўдзельнікі гуртка “Летуценнік” Павел Жылевіч, Валерыя Стасяловіч, Рыгор Грынкевіч і Кіра Стасяловіч.

Прачытаць вершы, якія яны ведаюць, пра вайну і Перамогу пажадалі наведвальнікі пляцоўкі Ілья Рубацкі, Сабіна Урбановіч, Вікторыя Кудрыцкая, Дамініка  Ракавец, Яна Кушнір.

Не лішнім будзе адзначыць, што кожны твор быў прачытаны яскрава і шчыра. І аўтары, і чытальнікі ўклалі часцінку сваёй душы ў выкананне вершаў, за што атрымалі заслужаныя апладысменты ўдзячных гледачоў і невялікія сувеніры ад арганізатараў.

Задайте вопрос