02.12.2016 г., ЦНТ
На базе Ракаўскага ЦНТ прайшоў семінар – практыкум для кіраўнікоў калектываў і устаноў культуры Дзяржынскага раёна. Пачалася сустрэча пры ўездзе ў Ракаў ля святой крынічкі. Далей госці змаглі падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй мястэчка, яго памятнымі месцамі, вядомымі гістарычнымі асобамі і выдатнымі дзеячамі сучаснасці. Праграма прабывання гасцей з дзяржыншчыны працягнулася знаёмствам з працай ЦНТ. Пасля расповяду мастацкага кіраўніка вядучых калектываў установы Пятроўскай Е.С. і прагляду відыяматэрыялаў госці мелі магчымасць атрымаць майстар-клас па ткацтву паясоў, песнях, побытавых танцах і атрымаць адказы на пытанні. Завяршыўся семінар-практыкум наведваннем “АРТ ГАЛЕРЭІ” вядомага мастака і этнографа Фэлікса Янушкевіча.



