З ахвотай прыступілі вучні 5 “В” класа (кл. кіраўнік Конаўка Г.У.) да падрыхтоўкі тэатралізаванага прадстаўлення “Мушкі-зелянушкі…” Дзецям спадабалася і сама паэма, і першыя спробы ў ролях, і ігра на шумавых інструментах, і самі героі. З нецярпеннем яны чакаюць прэм’еры, якая адбудзецца 20 снежня ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці. Запрашаем!
З 9 снежня ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці экспануецца выстава да 125-годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча. На выставе прадстаўлены творы славутага паэта, біяграфія жыцця і крытычныя матэрыялы. Выстава выклікае зацікаўленасць як у дарослых наведвальнікаў установы так і ў дзяцей. Асабліва падабаюцца дзятве героі паэмы “Мушка-зелянушка і камарык насаты тварык”, якія вясёлым гуртам сабраліся ў дубраве спраўляць вяселле камара і мушкі-зелянушкі.



