Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Лялечны тэатр. П’еса “Мушка-зелянушка і камарык насаты тварык”. Рэпітыцыя да мерапрыемства, прысвечанага 125-годдзю з Дня нараджэння Максіма Багдановіча

19.12.2016

З ахвотай прыступілі вучні 5 “В” класа (кл. кіраўнік Конаўка Г.У.) да падрыхтоўкі тэатралізаванага прадстаўлення “Мушкі-зелянушкі…” Дзецям спадабалася і сама паэма, і першыя спробы ў ролях, і ігра на шумавых інструментах, і самі героі. З нецярпеннем яны чакаюць прэм’еры, якая адбудзецца 20 снежня ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці. Запрашаем!

З 9 снежня ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці экспануецца выстава да 125-годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча. На выставе прадстаўлены творы славутага паэта, біяграфія жыцця і крытычныя матэрыялы. Выстава выклікае зацікаўленасць як у дарослых наведвальнікаў установы так і ў дзяцей. Асабліва падабаюцца дзятве героі паэмы “Мушка-зелянушка і камарык насаты тварык”, якія вясёлым гуртам сабраліся ў дубраве спраўляць вяселле камара і мушкі-зелянушкі.

Задайте вопрос