Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Зялёныя святкі"

08.06.2022

29.05.2022  года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці прайшло традыцыйнае свята “Зялёныя святкі” (Сёмуха). Удзельнікі гуртка “Жаронцы” і ўзорнага фальклорнага калектыву “Вянок” разам з кіраўнікамі Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай і Пятроўскім Дамінікам Казіміравічам  спявалі траецкія песні, рыхтавалі абрадавую вячэру, бавілі час гульнямі, смажылі сала на агні. На прыканцы свята дзеці атрымалі дыпломы і лісты падзякі ад Ракаўскага  цэнтра народнай творчасці за творчыя дасягненні і ўдзел у фестывалі батлеечных тэатраў (1-е месца) і за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Маладыя таленты Беларусі-2022” (2-ое месца). Разам з дзецьмі  актыўны ўдзел у свяце прынялі бацькі ўдзельнікаў гурткоў і госці.

Задайте вопрос