Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

"Нязгаснай зоркай у родных нам нябёсах"

30.12.2016

Так называлася  літаратурная сустрэча ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь" Валожынскага раённага цэнтра культуры, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння геніяльнага паэта, празаіка, бліскучага крытыка і публіцыста Максіма Багдановіча.

      У неафіцыйнай форме ў гасцёўні "Руні" сённяшнія  сталыя і пачынаючыя творцы  аддалі даніну пашаны і прызнання самаму маладому класіку беларускай літаратуры. Успомнілі яго такі кароткі жыццёвы і такі багаты, яркі, насычаны творчы шлях. Пранікнёна гучалі яго вершы, такія надзённыя, такія блізкія нам і сёння,  а таксама прысвечаныя яму вершы некаторых удзельнікамі аб'яднання, якія былі напісаны пасля наведвання філіяла музея Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне суседняга Маладзечанскага раёна.

        А на стэндзе з кнігамі яго і пра яго ля партрэта, нібы тая зорка, гарэла свечка, высвечваючы яго творчасць, яго душу для нас і асвячаючы, прасвятляючы нашы душы.

                                                                              Валянціна Гіруць-Русакевіч.