Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Святочны канцэрт-віншаванне

10.01.2017

      8 студзеня, у другі дзень вялікага праваслаўнага свята Нараджэння Хрыстова, Валожынскі раённы цэнтр культуры запрасіў гараджан і гасцей райцэнтра на канцэрт-віншаванне  “У святы і таямнічы гэты час...”.

      Адкрыў канцэртную праграму народны гурт народнай песні “Сваякі”  каляднай песняй, якую падхапілі гледачы і іншыя ўдзельнікі святочнага мерапрыемства.  Парадавалі землякоў навагодне-калядна-зімовымі песнямі як вядомыя і любімыя ўсімі, так і юныя артысты РЦК і Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.  Кранулі сэрцы прысутных песні “Рождество” у выкананні ўдзельніцы ўзорнай студыі эстраднай песні “Праменьчыкі” раённага цэнтра культуры Святланы Гомель, “Зажигаем звёзды”, якую сапраўды з запалам праспявалі прадстаўніцы ДШМ Насця Барадака і Маша Жамоздзік, чароўна-захапляльна гучала мелодыя “Першы снег” у цудоўным выкананні юных саксафаністаў Ягора Казлова і Аляксея Пашкоўскага  з гэтай жа ўстановы культуры.  Удзельнікі ўзорнага Клуба “Грацыя” РЦК падаравалі ўсім тэатралізаваную замалёўку, салісты і дуэты – прыгожыя песні ў не меньш прыгожым выкананні,  удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” – шчырыя вершаваныя радкі, якія так хораша гучалі з вуснаў вядучых Юліі Крамянецкай і Андрэя Язерскага.        

Дзед Мароз, якога ўсе дружна паклікалі, павіншаваў з Новым годам і Калядамі, пажадаў дабра, міру і шчасця кожнаму на ўвесь новы 2017 год.

І завяршылася святочнае мерапрыемства песняй з такой сімвалічнай назвай – “Шчасце ў кожны дом”, якая прагучала ў выкананні “Сваякоў”, падхопленая ўсімі ўдзельнікамі канцэрта.