Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

"Зямля Валожынская, родная зямля..."

16.01.2017

        Напярэдадні 77-годдзя ўтварэння роднага раёна ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь" Валожынскага раённага цэнтра культуры запрасілі ў сваю гасцёўню ветэранаў працы, вядомых і паважаных  на Валожыншчыне людзей: былога рэдактара раённай газеты "Працоўная слава" Соф'ю Ігнацьеўну Кавяза, якая пэўны час працавала і ў Валожынскім РК КПБ;  Алену Канстанцінаўну Родзевіч і Таццяну Валянцінаўну Ланько, якія ўсё сваё свядомае жыццё аддалі працы ў культуры.    Доўгі час працаваў у кіраўніцтве раёна, будучы ў свой час другім сакратаром райкама партыі, старшынёй райвыканкама, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сяргеевіч Маляўскі. А яшчэ, да гонару рунеўцаў, ён  самы  таленавіты ўдзельнік нашай творчай суполкі, добра ведае гісторыю Валожына і раёна, пра што ім напісана нямала цікавых паэтычных твораў, невялічкія ўрыўкі з якіх таксама прагучалі ў гэты дзень.

     На сустрэчу з шаноўшымі гасцямі акрамя рунеўцаў прыйшлі супрацоўнікі РЦК, а таксама раённай бібліятэкі, якія аформілі да мерапрыемства цікавую і пазнавальную выставу розных выданняў "Край мой - Валожыншчына".

      Напачатку да гасцей і ўсіх прысутных звярнуўся з добрымі віншавальна-ўдзячнымі словамі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч.

    Зацікаўлена слухалі работнікі культуры, а сярод іх былі і маладыя спецыялісты, якія прыехалі з іншых рэгіёнаў, расповяд пра розныя адметныя падзеі, праблемы і поспехі тых, хто ў свой час закладваў аснову дабрабыту, стабільнасці і росквіту Валожыншчыны на ўсіх этапах жыццядзейнасці раёна. Госці пажадалі тым, хто шчыруе на ніве культуры сёння, і асабліва моладзі, захоўваць і развіваць тое станоўчае, добрае, што было закладзена папярэднімі пакаленнямі, памнажаючы новымі ўласнымі здабыткамі. І, вядома ж, -  здароўя, дабра,удачы і міру ўсім.

       Расповяд перамяжоўваўся вершамі Валянціны Гіруць-Русакевіч і Міхася Курылы, прысвечанымі Валожыншчыне,  песняй на словы  Марыі Шакун "Валожынскі вальс" (муз.былога кіраўніка народнага хору ветэранаў працы "Спяваючыя сэрцы" Яўгеніі Харук). Шчыра, узнёсла, кранальна  гучалі цудоўныя творы на словы Сяргея Маляўскага -- "Гімн Валожыну", музыку якога напісаў былы начальнік адзела культуры райвыканкама Сяргей Шаблыка і "Гімн Валожынскай зямлі" (музыка  Эдуарда Зарыцкага). Апошні ўсе ўдзельнікі гасцёўні слухалі і спявалі стоячы, ім і завяршылася мерапрыемства.