22 верасня навучэнцы СШ№1 г. Валожына наведалі раённы цэнтр культуры, дзе кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Наталляй Жылевіч для іх была праведзена пазнавальна-гульнёвая праграма “Роднае слова”, прысведчаная Тыдню роднай мовы, што праходзіць у нашай краіне. Пад час гульні дзеці з задавальненнем выконвалі заданні і адказвалі на пытанні, праяўляючы сваю эрудыцыю і мовазнаўства. Асалоду і задавальненне ад сустрэчы атрамалі ўсе – як ўдзельнікі, так і арганізатары мерапрыемства.



