Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” прыняло ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажылых людзей

04.10.2022

1 кастрычніка, народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” прыняло ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажылых людзей, якія праходзілі ў раённым цэнтры культуры.

У фае ўстановы ўтульна размясціўся “Літаратурны зэдлік”, куды ўсіх гасцей запрашала кіраўнік аб’яднання Наталля Жылевіч. У гэты дзень Валожын наведала наша зямлячка, адданая “рунеўка”, член Міжнароднага саюза рускамоўных пісьменнікаў Марыя Мучынская. Паэтка чытала свае вершы, знаёміла з багатымі творчымі здабыткамі, гутарыла з наведвальнікамі і раздавала афтографы прыхільнікам сваёй творчасці.

Шмат людзей у гэты дзень прысела на "літаратурны зэдлік", сярод іх была і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, горача любімая валожынцамі, і не толькі, Марыя Антонаўна Шакун.

Задайте вопрос