Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

12 катрычніка прайшла сустрэча навучэнцаў СШ№1 г.Валожына з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаідай Гасціловіч

13.10.2022

Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства стала народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”, што працуе пры раённым цэнтры культуры.

За кубачкам гарбаты Зінаіда Геранімаўна распавядала  падлеткам пра сваё жыццё і творчасць,  пра сям’ю і настаўніцкую працу, расказвала цікавыя жыццёвыя гісторыіі і, безумоўна, чытала вершы… Вершы… яны ліліся, нібы жывая крыніца дабрыні і шчырасці, наталяючы душы сваіх слухачоў. Лёсы… падзеі… людзі… Нібы ў люстэрку часу яны пакінулі адбітак у творах Зінаіды Гасцілавіч. З заміранем  сэрца і павагай слухалі паэтку дзесяцікласнікі. Пад час сустрэчы гучалі паэтычныя радкі (вершы, паэмы, пераклады) на розныя тэмы, але самай запатрабаванай і цікавай для старшакласнікаў стала тэма кахання, якую так па-майстэрску раскрывая аўтар…

Ці то ад кубачка гарбаты, ці то ад цёплай, дабразычлівай размовы нават пахмурны восеньскі дзень здаваўся светлым і цёплым. Развітваліся, як добрыя сябры, з найлепшымі пажаданнямі і надзеяй на новую сустрэчу.

Задайте вопрос