Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пісьменнік з душой паэта

15.02.2017

Хачу выказаць словы шчырай удзячнасці за вечар-прэзентацыю кнігі члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь “Сляды жыцця” Яўгена Фаміча Зялкоўскага  і ўсім, хто меў да гэтай вечарыны дачыненне.

Атрымалася цёплая, надзвычай задушэўная атмасфера. Цудоўныя вершы Яўгена Фаміча, пранікнутыя тонкім лірызмам, любоўю да родных мясцін, каханай жанчыны, беларускай непаўторнай прыроды, прачытаныя рунёўцамі Аляксандрам Кулаком, Аляксеем Пінчуком, краналі да глыбіні душы. А песні на словы гэтага сціплага, адоранага чалавека ў выкананні такога ж таленавітага аўтара музыкі і незабыўнага голаса Уладзіміра Данчанкі, зрабілі мерапрыемства яшчэ больш эмацыянальным, душэўным і запамінальным.

Вельмі прыемна і радасна, што на нашай Валожыншчыне жыве і працуе такі мудры, прыгожы душой чалавек, як Яўген Фаміч Зялкоўскі, адданы сын роднай зямлі.

Дзякуй яму за новую кнігу і пажаданне поспехаў у далейшай творчасці.