17 лютага для ўдзельнікаў гуртка «Магрэціны жаронцы» (кір. Лямбовіч Х.С.) Ракаўскага цэнтра народнай творчасці была праведзена гульнёва-абрадавая праграма «Стрэчанне». Даспадобы прышліся дзятве абрады, гульні і забавы нашых продкаў гэтага перыяду народнага календара. Скончылася сустрэча частаваннем гарачай гарбатай і блінкамі, якія былі прыгатаваныя кіраўніком аматарскага аб’яднання “Рошчына” ЦНТ Голуб Г.А.



