«Пусть молодость в душе искрится» - так называўся канцэрт, з якім завіталі ўдзельнікі Клуба пажылых людзей «Верас» Валожынскага раённага цэнтра культуры ў Пугачоўскі сельскі Дом культуры. Вяскоўцы з задавальненнем слухалі песні сваёй маладосці, сучасныя эстрадныя песні, а вядомыя ім кампазіцыі спявалі разам з артыстамі. Гледачы актыўна падтрымлівалі і дзякавалі ўдзельнікаў Клуба “Верас” шчырымі апладысментамі.



