Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Масленку вітаем, запусты спраўляем.

22.02.2017

19 лютага для дзяцей і бацькоў гуртоў “Чыжыкі” і “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці прайшло свята “Масленку вітаем, запусты спраўляем”. Неспрыяльнае надвор’е не пашкодзіла святочнаму настрою. Дзейства разгарнулася ў памяшканні ЦНТ. Даспадобы прышліся і дзецям, і бацькам гульні і забавы, песні і танцы. Асабліва парадавалі сваёй прысутнасцю героі свята – Масленіца, бычок Быска, Мядзведзь, Пацешнікі. Пасля гульнёва-забаўляльнай праграмы Масленіца запрасіла ўсіх пачаставацца румянымі блінкамі і гарбатай. Завяршылася ўсё дзейства на вуліцы.Усе з нецярпеннем развіталіся з зімой (абрад спальвання пудзіла). З найлепшымі марамі і надзеяй на дружную вясну ўсе завязалі стужачкі на сімвалічнае сонейка.

Задайте вопрос