У Суднікаўскім сельскім клубе 22.02.2017г. у 12.00 прайшла гульнёвая праграма “Масленічныя забавы”. З дзецьмі былі праведзены гульні: перацягванне каната, скакалка, снежкі і інш. Таксама пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй свята “Масленіца”. На прыканцы праграмы ўсіх удзельлнікаў пачаставалі чаем з блінамі.



