27 студзеня 2023 года ўдзельнікі тэатральнага гуртка “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” (кіраўнік Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна, харэограф Крук Ганна Мікалаеўна) прынялі ўдзел ў адкрытым Рэспубліканскім разнажанравым конкурсе “Жарынка”. У намінацыі “Тэатральная творчасць” калектыў атрымаў дыплом Лаўрэата 2 ступені.