Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурна-пазнавальная сустрэча “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”

07.02.2023

Да 215 гадавіны з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры — Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча 4 лютага ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшла літаратурна-пазнавальная сустрэча  “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы.

У гэты дзень са сцэны, у выкананні артыстаў раённага цэнтра культуры, гучалі творы Дуніна-Марцінкевіча, а члены тэатра-студыі “Летуценнікі” СШ №1 паказалі тэатральную замалёўку па п’есе аўтара “Пінская шляхта”. 

Члены Саюза пісьменнікаў Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч і член Міжнароднага Саюза рускамоўных пісьменнікаў Марыя Мучынская, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры  прапанавалі гледачам свае паэтычныя прысвячэніі Дудару беларускай зямлі.

Усё мерапрыемства прайшло на ўзнеслым эмацыяналіным настроі і было прасякнута думкамі аб захаванні нашай літаратурнай спадчыны, аб чым думаў і клапаціўся наш славуты зямляк: каб веліч былога не сцерці!

07 02 23 53 1

07 02 23 53 1

07 02 23 53 1