Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Раённы фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Вікторыя” ў чарговы раз сабраў сваіх прыхільнікаў

21.02.2023

Раённы фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Вікторыя” ў чарговы раз сабраў сваіх прыхільнікаў у раённым цэнтры культуры. Сёлета падчас яго прагучалі песні, прысвечаныя тэме вайны.

Частка з іх была напісана ў тыя далёкія гады, калі на нашу краіну напала фашысцкая Германія, а частка – пазней, у тым ліку і ў наш час. У гэтых цудоўных і незабыўных творах перададзены ўвесь спектр пачуццяў: горыч адступленя ў першыя месяцы баёў, радасць перамогі і вяртання да сваіх родных, расказваецца пра жыццё салдат, іх баявыя подзвігі.

Фестываль-конкурс адкрыла начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Жданюк. Яна пажадала ўсім поспяховых выступленняў і адзначыла, што з кожным годам колькасць удзельнікаў павінна павялічвацца, бо вельмі важна, каб маладое пакаленне памятала аб тым, што зрабілі для нас нашы дзяды і прадзяды, і праслаўляла песні ваенных гадоў.

20 02 23 101 1

20 02 23 101 1

20 02 23 101 1

У мерапрыемстве прынялі ўдзел выканаўцы трох узроставых груп: з 8 да 13 гадоў, з 14 да 17 і з 18 да 31 года. Адкрыла конкурсную праграму трыа Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў у складзе Марата Ждановіча, Яўгена Пупко, Елізара Маргунова. Хлопчыкі выканалі песню “Тры танкісты”. Удзельніца вакальнай групы “Вяснушкі” Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра Дар’я Анікіна прапанавала ўвазе прысутных твор “Дзеці ўсёй зямлі” з харэаграфічным суправаджэннем. Вакальная група “Жамчужынка” Івянецкага Дома культуры задорна спела ўсімі любімую “Ідзе салдат па горадзе”. Удзельніца вакальнага гуртка “Музычны калейдаскоп” Суднікаўскага сельскага клуба Паліна Мелікава звярнулася да дарослых з творам “Адмяніце вайну”. Выдатна выканала “Песню пра вайну” юная салістка Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Паліна Далбаносава. Менавіта яна пасля падвядзення вынікаў конкурсу стала пераможцам у малодшай узроставай катэгорыі.

20 02 23 101 1

Кожнае выступленне прадстаўнікоў сярэдняга ўзросту было па сапраўднаму кранальным і запамінальным. Першай на сцэну паднялася выхаванка Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў Арына Маргунова з заклікам “Адмяніце вайну”. Салістка Багданаўскага сельскага цэнтра культуры  расказала пра “Свет без вайны”, а вучаніца гімназіі № 1 г. Валожына Софія Пратасевіч атрымала дыплом пераможцы за “Песню міру”.

20 02 23 101 1

20 02 23 101 1

20 02 23 101 1

У старэйшай узроставай катэгорыі журы прызнала лепшым выступленне салісткі Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў Кацярыны Собаль, якая вельмі эмацыянальна, з надрывам, які адгукнуўся ў сэрцах гледачоў, выканала “Баладу пра маці”. Усіх уразіла “Цёмная ноч” пад уласны акампанемент, што на суд гледачоў вынес Максім Бабёр. Вакальная група “Ваяж” Івянецкага дома культуры прапанавала душэўную песню “Хмары ў блакітным”. Саліст Валожынскага раённага цэнтра культуры Андрэй Сярмяжка падарыў прысутным добра ўсім вядомы твор “Эх, дарогі”. А яшчэ адзін саліст гэтай установы Ягор Раткоўскі незвычайна ярка і пранікнёна выканаў песню “За таго хлопца”, за што і атрымаў Дыплом глядацкіх сімпатый.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

valozhin.by