17 сакавіка для дзяцей гуртка “Магрэціны жаронцы” была праведзена гульнёва-абрадавая праграма “Гуканне вясны”. З задавальненнем удзельнікі гуртка выраблялі птушак з паперы, каб падчас абраду гукання вясны упрыгожыць дрэўцы каля установы, паказваючы з якім нецярпеннем мы чакаем іх прылёту і надыходу вясны. Потым дружна ладзілі карагоды, каб хутчэй ручайкі абудзіліся, ды кветачкі распусціліся.



