26 сакавіка запрашаем усіх жадаючых на свята "Гуканне вясны", якое адбудзецца на пл.Свабоды г.Валожына ў 11 гадзін.
У ПРАГРАМЕ:
- выстава-продаж вырабаў майстроў народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” Валожынскага РЦК;
- выступленне самадзейных аматарскіх калектываў:
народны агітацыйна-харэаграфічны калектыў “Журавінка” Івянецкага ДК і народны гурт народнай песні “Сваякі” Валожынскага РЦК;
- выступленне Заслужанага аматарскага фальклорнага калектыву Рэспублікі Беларусь “Гасцінец” Ракаўскага ЦНТ;
- выступленне народнага ансамбля песні і танца “Крыніцы” ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”.



