Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

13 красавіка на базе клубных устаноў раёна ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” прайшоў семінар-практыкум

14.04.2023

13 красавіка на базе клубных устаноў раёна ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” прайшоў семінар-практыкум па тэме “Зберажэнне і папулярызацыя лепшых форм традыцыйнага мастацтва, удаскананне дзейнасці гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пошук новых шляхоў развіцця традыцыцйных мастацкіх рамёстваў”.Удзельнікамі семінара былі кіраўнікі клубных устаноў раёна, кіраўнікі гурткоў па дэкаратыўна–прыкладному мастацтву, спецыялісты Валожынскага раённага цэнтра культуры.

Пачаўся семінар у народным аб’яднанні майстроў “Скарбніца”, дзе удзельнікі наведалі выставыу “Традыцыі сустракаюцца”майстара Г. Ф. Янчэўскай (кіраўнік гуртка “Фантазёры” Пугачоўскага сельскага дома культуры). Потым аўтар выставы Ганна Францаўна правяла майстар-клас па выцінанцы.

У Дубінскім сельскім цэнтры культуры пазнаёміліся з кіраўніком гуртка “Сонейка” Г.Я.Жагунь, якая займаецца саломапляценнем. Яна прадэманстравала свае работы з саломкі і правяла майстар-класс па пляценню выраба з саломкі.

У Сакаўшчынскім цэнтры культуры ўдзельнікі семінара наведалі музей традыцыйнага пояса“Традыцыі продкаў захоўваем і адраджаем”, а таксама загадчык установы, майстар А.Ф.Рыснік са сваей дачушкай Аленкай паказалі майстар-класс па пляценню традыцыйнага пояса. Прыемным момантам для прысутных быўі майстар-клас па вырабу сувенiра “Анёл”.

Закончыўся семінар падвядзеннем вынікаў у форме адкрытага дыялога і выступленнем кіраўніка народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца” Н. М. Кліменак.

Задайте вопрос