20 красавіка навучэнцы СШ №1 г. Валожына наведалі народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”, што працуе пры Валожынскім раённым цэнтры культуры. Для іх была праведзена гульня-віктарына “Моўныя хвілінкі”. Падчас гульні школьнікі адказвалі на пытанні, тлумачылі значэнні беларускіх слоў і выразаў, прыгадвалі творы беларускіх аўтараў, размаўлялі на беларускай мове, праяўляючы сваю эрудыцыю і мовазнаўства, за што і атрымалі сувеніры.





