Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Раённы літаратурны конкурс “Маладыя галасы"

03.05.2023

29 красавіка 2023 года ў Валожынскім раённым цэнтры культуры падведзены вынікі штогадовага раённага літаратурнага конкурсу  “Маладыя галасы.

У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел звыш трыццаці ўдзельнікаў ва ўзросце ад  8 да 31 гада, сярод трох узроставых катэгарый.  На суд журы былі прадстаўлены як паэтычныя, так і празаічныя творы на беларускай і рускай мовах па шасці наминацыях, а гэта каля 50 твораў.

Па выніках творчага спаборніцства ўсе пераможцы атрымалі адпаведныя дыпломы аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справапх моладзі  Валожынскага райвыканкама, а таксама кнігі ад удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” і невялікія падарункі не толькі ад арганізатараў конкурсу, але і ад спонсараў –  Мінскага дэльфінарыя “Немо”,  ІП Бітэль (кавярня “Бітролл”) і другіх прадпрымальнікаў з Валожына.

Узнагароды канкурсантам-пераможцам уручалі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, Наталля Жызнеўская, Аксана Мітрошчынкава, член Міжнароднага Саюза рускамоўных пісьменнікаў Марыя Мучынская і самадзейная паэтка Надзея Агіевіч.

Задайте вопрос