Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Творчая вандроўка ў вёску Сакаўшчына

15.05.2023

12 мая, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, што працуе пры Валожынскім раённым цэнтры культуры, ладзілі творчую вандроўку ў  вёску Сакаўшчына. І гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці непаўторным, яркім і запамінальным, бо быў напоўнена мноствам  сустрэч,  падзей і мерапрыемстваў. У мясцовай школе “рунеўцы” правялі, для навучэнцаў старэйшых класаў, літаратурную гасцёўню “Зямелькай роднаю распетая...”, а таксама пабывалі на экскурсіі ў школьным краязнаўчым музеі. У рамках пошукавай экспедыцыіі па збору матэрыялу для новай кнігі пра Віктара Каваленку наведалі аднаго з старэйшых жыхароў вёскі, Віктара Васільевіча Ракўца, які шмат расказаў пра свайго славутага земляка. У  Сакаўчынскім сельскім доме культуры паслухалі цікавы расповед пра беларускія паясы, пабачылі як тчэцца пояс, а на майстар-класе, які правяла Алена Рыснік, зрабілі “Анёла ахоўніка” сваімі рукамі.