14 чэрвеня Валожынскі раённы цэнтр культуры гасцінна сустракаў дзяцей, што наведваюць аздараўленчы лагер «РОДНИЧОК», які працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Валожына”. Удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” правялі для выхаванцаў лагера інтэлектуальную гульню “Мова мая – мова родная”. Падчас гульні школьнікі адказвалі на пытанні, тлумачылі значэнні беларускіх слоў і выразаў, размаўлялі на беларускай мове за што і атрымалі салодкія прызы і падарункі.



