03.09.2023 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна правяла экскурсію “Ракаўскі ЦНТ прэзентуе” для наведвальнікаў з г.Валожын. Пад час экскурсіі наведвальнікі з задавальненнем апынуліся ў дзіцячым свеце казак, з вялікай цікавасцю аднесліся да пляцення паясоў, да працы ўсіх гурткоў Цэнтра народнай творчасці.



