Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Чарговае пасяджэнне рунеўцаў

30.05.2017

27 мая ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” сабраліся, каб абмеркаваць шэраг мерапрыемстваў, якія творчая суполка плануе правесці ў бліжэйшы час. А гэта, найперш, сустрэча-ўспамін да 105-й гадавіны з дня нараджэння слаўнага земляка – паэта, перакладчыка, настаўніка Пятра Іванавіча Біталя, якую плануецца правесці 15 чэрвеня на базе Вішнеўскіх устаноў культуры. Абмеркаваны таксама выязны канцэрт удзельнікаў “Руні”, канцэртная праграма да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня вызвалення Беларусі, Дня г. Валожына (сумесна з народным хорам “Спяваючыя сэрцы”).

На пасяджэнні рунеўцы зацвердзілі новы склад савета свайго аб’яднання.