Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Экскурсія па літаратурна-слаўных мясцінах Валожынскага краю

31.05.2017

        28 мая ўдзельнікі ўзорнага клуба “Грацыя” РЦК (кіраўнік Інэса Іода) з дапамогай кіраўніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, члена СПБ Валянціны Гіруць-Русакевіч здзейснілі экскурсію па літаратурна-слаўных мясцінах Валожынскага краю. На гэты раз маршрут экскурсіі пралёг у накірунку Вішнеўшчыны.

     Напачатку В.Гіруць-Русакевіч расказала юным экскурсантам пра вядомага збіральніка фальклору, паэта і публіцыста Старога Уласа (Уладзіслава  Сівога-Сівіцкага) , які нарадзіўся ў г.Валожыне і жыў тут да 1914г. Па дарозе праз Сакаўшчыну распавяла пра навуковую і творчую дзейнасць адданага сына гэтай зямлі выдатнага беларускага літаратуразнаўцу, пісьменніка, крытыка заслужанага дзеяча навукі Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктара Каваленку, чыё імя носіць мясцовая школа.

      У Вішневе экскурсанты наведалі магілы вядомай беларускай паэтэсы, аўтара песні-гімна “Люблю наш край…” Канстанцыі Буйло і Пятра Біталя – паэта, пісьменніка, перакладчыка, аўтара кніг “Замкі і людзі” і “Дзве вайны”, настаўніка – чалавек нялёгкага лёсу і надзвычай багатай, чуйнай і светлай душы, 105-годдзе якога будзем адзначаць у чэрвені, паслухалі расповяд пра іх.

     Удзельнікі экскурсіі наведалі таксама музей ксянза Уладзіслава Чарняўскага, які пакінуў у спадчыну пакаленням сваю тытанічную працу – пераклад Бібліі на беларускую мову і скарб сваёй вялікай веры; а таксама пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай ураджэнцу Вішнева былому прэзідэнту Ізраіля, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Шымону Перасу.

     Нікога не пакінулі раўнадушнымі мясцовыя храмы: царква Св. бяссярэбраннікаў Касмы і Даміяна, касёл Св.Марыі і асвечаная крынічка каля яго.