18 кастрычніка у РЦК адбылася літаратурна-музычная вечарына “Мовай сэрца”, прысвечаная 70-гадоваму юбілею з дня нараджэння былога кіраўніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі В.Ф. Гіруць-Русакевіч. З успамінамі выступілі намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”, галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі В.Шніп, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і нашы “рунеўцы” М.Шакун і А.Мітрошчанкава, госця з г.Маладзечна Т.Бярэзіна (член Саюза пісьменнікаў Беларусі, унучка вядомага паэта і перакладчыка П.Біталя), наша зямлячка, паэтка Л.Гардынец. Цёплыя ўспаміны гучалі з вуснаў былой калегі па працы ў рэдакцыі раённай газеты С.Кавяза, блізкай сяброўкі-зямлячкі Н.Дземядзюк і суседкі, таксама былой калегі Н. Сёмінай. Запоўненая зала шчыра ўспрымала выступленні гасцей і мукзычныя нумары, прадстаўленыя вакальнай групрай хору музычнай школы і народнага хору ветэранаў “Спяваючыя сэрцы”, а таксама салістамі Н.Жызнеўскай і І.Зянько. Вершы паэткі гучалі ў выкананні гуртка паэтычнага мастацтва “Летуценнік”.



