Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Дубінскія жартачкі”

14.06.2017

10 чэрвеня 2017 года, у суботні дзянёк, слаўная гумарам вёска Дубіна спраўляла разам з усімі жыхарамі і гасцямі свой восьмы дзень нараджэння. Традыцыйная свята народнага гумару “Дубінскія жартачкі” сабрала нямала паклоннікаў. Шаноўнымі гасцямі на свяце былі старшыня Усебеларускага фестывалю гумару “Аўцюкі” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, старшыня мясцовай гаспадаркі ААТ “Агра-Дубінское” Генадзь Вацлававіч Каспяровіч, старшыня Валожынскага сельвыканкама Дзмітрый Казіміравіч Карачун, прадстаўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, галоўны спецыяліст Галіна Сяргееўна Сенчанка, айцец Валерый, настаяцель прыхода царквы в. Дубіна.


Таксама на свята завіталі карэспандэнты газеты “Звязда”, “Рэгіянальнай газеты” -наша зямлячка Марына Васільеўна Сліж, раённай газеты “Працоўная слава” -Валянціна Іванаўна Краўневіч.


На свяце па традыцыі ўшаноўваліся добрымі словамі і падарункамі ад сельвыканкама самы старэйшы і малодшы жыхары в. Дубіна Уладзімір Пятровіч Мучынскі і Багданчык Машко. Не абмінулі ўвагай і імяніннікаў Пашкоўскую А. У., Вайцяховіч З. Я., старасту Шатроўскую Г.М., майстра Палонскую Г.С. Падзяку за добрую працу ад старшыні раённага Савета дэпутатаў атрымаў Саломка С. В., інжынер па ахове працы ААТ “Агра-Дубінское”. Узнагароджванне праводзіў старшыня Валожынскага сельвыканкама Карачун Дзмітрый Казіміравіч.


На працягу больш пяці гадзін гледачоў весялілі: народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, госці са Стаўбцоўшчыны – народны фальклорны калектыў “Коласавы землякі”, жаночае трыо народнага ансамбля народнай песні “Сваякі”, калектывы клубных устаноў раёна і, канешне ж, галоўная дубінчыха, дзякуючы якой з’явілася гэта свята, Тамара Уладзіміраўна Каляда.


Выстава вырабаў майстроў і гурткоўцаў клубных устаноў раёна, арганізаваная народным аб’яднаннем майстроў “Скарбніца” РЦК, вабіла вочы вяскоўцаў і гасцей свята. Дзецям таксама была магчымасць пазабавіцца на атракцыёнах “Горка”, батут, машынкі, паласавацца папкорнам і салодкай ватай.


Завяршылася святочная праграма выступленнем Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь фальклорнага калектыву “Гасцінец” Ракаўскага ЦНТ. Арганізатары выказваюць падзяку ўсім, хто дапамог правесці свята: старшыні мясцовай гаспадаркі ААТ “Агра-Дубінское” Каспяровічу Г.В., старшыні Валожынскага сельвыканкама Карачуну Дз.К., гаспадарам мясцовых фермерскіх гаспадарак Нейраноўскім і Сіліным і інш.