Першага лістапада Валожынскі раённы цэнтр культуры гасцінна сустракаў навучэнцаў 4-ых класаў СШ №1 г. Валожына. Тут для іх прайшла літаратурна-пазнавальная імпрэза “Малая радзіма – вялікая любоў”, якую ладзілі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. Падчас мерапрыемства дзеці і настаўнікі пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай Валожыншчыны, пачулі цікавы расповед пра людзей, што праслаўлалі малую радзіму і паслухалі некаторыя з іх твораў .
На працягу ўсёй сустрэчы, і настаўнікі і дзеці, з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне, і за правільныя адказы кожны змог атрымать салодкі падарунак.



