Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Купалле

29.06.2017

23 чэрвеня ў Івянцы прайшло народнае свята Купалле. Распачалося свята з акцыі “Купальскі вянок”, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя дзяўчаты. На пляцоўцы каля Дома культуры працавалі гандлёвыя кропкі, атракцыёны, праводзілася гульнёва-забаўляльная праграма “Вясёлыя забаўкі”.

Увазе івянчан быў прадстаўлены тэатралізаваны канцэрт “Купальскі карагод”, канцэрт з удзелам ансамбля “Журавінка” і эстрадных выканаўцаў. Завяршылася свята дыскатэчнай праграмай “Чароўная ноч, купальская”.