28 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя літаратурнага зборніка «Званоў перазвон», выдадзенага Выдавецкім домам «Звязда».
Ідэя тэматычнага зборніка зарадзілася ў пісьменнікаў Міншчыны ў год васьмідзесяцігоддзя Хатынскай трагедыі. Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі быў праведзены своеасаблівы літаратурны «марафон» памяці. Пад адной вокладкай сабраны паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы літаратараў мінскай вобласці, у тым ліку і вершы ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры, членаў Саюза пісьменнікай Беларусі: Марыі Шакун, Зінаіды Гасціловіч, Наталлі Жызнеўскай і краўніка аб’яднання Наталлі Жылевіч. У зборніку быў надрукаваны таксама і верш “Паўдарожжа” ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціны Гіруць-Русакевіч, былога кіраўніка “Руні”.



