13.12.2023г. кіраўнік аб,яднання “Юны этнограф” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Васілеўская Анастасія Іванаўна правяла ў Ракаўскай школе з вучнямі 8 Б класа і дзецьмі,якія на ўліку Соп
круглы стол прысвечаны да Дня праў чалавека “Інфармацыя+ Правы чалавека і фарміраванне культуры асобы”.
- Удзельніка мерапрыемства ўзнавілі свае веды па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь і ў свеце ў цэлым.
- Выхаванцы паўдзельнічалі разам у бліц-апытанні на тэму мерапрыемства, самыя актыўныя атрымалі ўзнагароды - навагодні шар - аснову для наступнага задання.
- Дзеці прадставілі кожнае права дзіця ў нашай краіне ў выглядзе сімвала: права на жыццё - сэрца або сонца, права на адукацыю, разгорнутая кніга і гэтак далей.
- Замалявалі выбраны сімвал на адным баку навагодняга шара, на другім баку намалявалі сімвал Новага года.
- Пад час рэфлексіі паспрабавалі высветліць, якое права самае важнае (размясцілі шары на ялінцы:высока - самае важнае) і зразумелі, што ўсе правы галоўныя для чалавека, другасных няма.
Абмяняліся сваімі размаляванымі шарамі, падарылі іх сябрам.



