17.01.2024 года Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна, кіраўнік тэатральнага гуртка “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці, правяла майстар-клас “Тэатральныя падмосткі” перад удзельнікамі Рэспубліканскага семінара “Лялечны тэатр у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”. Удзельнікі семінара азнаёміліся з лялькамі батлеечных тэатраў, з іх канструкцыяй і аздабленнем. Майстар-клас суправаджаўся відэо-прэзентацыяй.






