Святочным сонечным днём 30 ліпеня адбылося свята вёскі Пугачы, на якое быў запрошаны паэт-зямляк Віктар Шніп са сваёй жонкай паэткай-журналісткай Людмілай Рублеўскай. Выставы вырабаў мясцовых умельцаў, гурткоўцаў СДК "Умелыя ручкі" і "Фантазёры" (кіраўнік Ганна Францаўна Янчэўская) упрыгожвалі пляцоўку ля дома культуры. Для дзяцей працавалі атракцыены, салодкая вата і папкорн.
Святочны настрой падаравалі Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль "Гасцінец" Ракаўскага ЦНТ і салісты Валожынскага цэнтра культуры Аляксандр Шаўчэнка, Ірына Зянько, Дзмітрый Завадскі.