27.04.2024 узорны фальклорны калектыў “Вянок” і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” выступілі з канцэртам “Да ты, вясна, да ты красна” і гульнёва-забаўляльнай праграмай “Танцы і карагоды не выходзяць з моды” у Беларускім Дзяржаўным музеі архітэктуры і быту на свяце “Саламяныя цуды”.








