Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Старт Рэспубліканскага марафона моладзі і студэнства даў народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры

21.06.2024

Гэты дзень быў прысвечаны сустрэчы моладзі з маладымі паэтамі Валожыншчыны. Гасцей віталі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аксана Мітрошчанкава і тэленавіты творца Аляксей Герман.

2-16.jpg

Асабліва слухачам спадабалася творчасць Аксаны Мітрошчанкавай, якая простай, але вельмі прыгожай размовай знайшла падыход да кожнага гледача. На высокім узроўні былі ацэнены вершы пачынаючай паэткі Кеніі Родзевіч.

3-15_copy.jpg

Падчас імпрэзы адбыўся дыялог паэтаў з маладымі людзьмі, якія цікавіліся не толькі паэзіёй саміх выступоўцаў, але і станам сучаснай літаратуры ў краіне. Адказам на пытанні гасцей з’яўлялася паэтычная дзейнасць мясцовых і рэспубліканскіх пісьменнікаў. Быў зроблены акцэнт на патрыятычным выхаванні маладога пакалення праз літаратуру і паэзію.

Источник:https://valozhin.by/21062024/start-respublikanskaga-marafona-moladzi-i-studenstva-da%d1%9e-narodny-kalekty%d1%9e-litaraturna-mastaczkaga-majsterstva-run-valozhynskaga-rayonnaga-czentra-kultury/

Задайте вопрос