Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь» арганізаваў для прыхільнікаў і сяброў суполкі паездку ў мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Наведвальнікі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, наведалі «могілкі спаленых вёсак Беларусі», сучасны музей гісторыі беларускага народа, пакут і ахвяр нашай Радзімы. Гісторыя жудаснай трагедыі як Хатыні, так і шматлікіх іншых вёсак нашай зямлі не пакінула раўнадушнымі ні дарослых, ні дзяцей, якія прыехалі на экскурсію з бацькамі і бабулямі.
На працягу ўсёй экскурсіі кожныя 30 секунд раздаваўся жалобны звон — рэха загінулых 81 год таму, але не забытых і сёння.












